Политика

Тышкевіч: «Санкцыі па калійцы будуць здымацца»

Аналітык — пра тое, якой можа быць адна з тэм перамоў Коўла з Лукашнкам.

— Санкцыі па калійцы будуць здымацца, — лічыць Ігар Тышкевіч. — Чаму так?

Ігар Тышкевіч

Ключавая навіна: ЗША уключылі калійныя солі ў спіс крытычных матэрыялаў. Гэта адбылося 7.11. Улічваючы шатдаўн, па ланцугу выканаўчых структур гэта пойдзе праз тыдзень.

А далей — спецыфіка працы й размоў з экспарцёрамі крытычных матэрыялаў. Якая? Крытычныя — гэта зацверджаныя заканадаўча ВЕЛЬМІ патрэбныя для ЗША. І матэрыялы, кошты на якія ў свеце маюць быць адэкватнымі.

Таму калійка — адна з тэм перамоваў Коўла з Лукашэнкам. І верагоднасць дамовы цягам бліжэйшых 1-2 месяцаў вялікая

Оцените статью

1 2 3 4 5

Средний балл 0(0)