«Смешаць спадзяванні, што калі ўдасца на перамовы выцягнуць самога Пуціна, то справа пойдзе найлепшым чынам»

Гісторык, сябра Беларускага інстытута публічнай гісторыі Аляксандр Пашкевіч – пра заяву генсакратара НАТА Марка Рутэ.

Марк Рутэ лічыць важным, каб за сталом перамоваў аказаўся Уладзімір Пуцін:

– Каб скончыць гэтую вайну, трэба, каб Пуцін сеў за стол перамоваў. А не гэты гісторык, які з’яўляецца ў Стамбуле і зноў расказвае нам пра гісторыю Расіі і Украіны, пачынаючы з нейкага XII стагоддзя.

Аляксандр Пашкевіч адзначае:

– Няўжо Рутэ сапраўды думае, што калі Пуцін апынецца сам за гэтым сталом, то ён не зможа сам расказваць пра гісторыю Расіі і Украіны, пачынаючы з «нейкага XII стагоддзя»?

Спытаўся б хоць бы ў Макрона пра ягоныя размовы 2022 года: «Он (Путин) часами переписывал историю с 1997 года. Он топил собеседника в этих длинных монологах. А президент (Макрон) продолжал возвращаться к злободневным проблемам».

Ці нядаўняе інтэрв’ю з Такерам Карлсанам?

«Российский лидер сделал небольшой исторический экскурс и поведал собеседнику о том, как создавалось российское государство. Он подчеркнул, что Россия начала развиваться из двух центров — Киева и Новгорода. Значимой вехой в ее истории стало Крещение Руси. С этого времени государство начало укрепляться, констатировал Путин», і г. д., і да т. п.

Мяне трохі насамрэч смешаць гэтыя спадзяванні, што вось калі ўдасца на перамовы выцягнуць самога Пуціна, то тады справа пойдзе найлепшым чынам. Насамрэч не пойдзе, калі з боку Захаду не будзе нармальнага «прымусу да міру» з пазіцыі сілы, а не ўгавораў і спробаў з цынічнымі мярзотнікамі гаварыць як з нармальнымі, не паставіўшы іх перад тым у безвыходнае становішча.

Аляксандр Пашкевіч

Калі паставіць іх на месца і будуць бачыць, што з імі не збіраюцца цырымоніцца, — тады будзе толк.

А не — то так і будуць працягвацца гэтыя цынічныя здзекі з пераказваннем наіўным лохам падручнікаў па гісторыі. І няважна чыімі вуснамі.