Общество

Памёр археоляг Эдвард Зайкоўскі

Аўтар навуковых прац, даследаваў помнікі неаліту і бронзавага веку.

Эдвард Зайкоўскі, 2010 год

22 ліпеня ва ўзросьце 72 гадоў памёр археоляг Эдвард Зайкоўскі, паведаміла ягоная сям'я.

Разьвітаньне адбудзецца 23 ліпеня з 13:00 да 14:00 у Рытуальнай зале па адрасе: г. Менск, вул. Альшэўскага, 10.

Эдвард Зайкоўскі нарадзіўся 18 лістапада 1952 году ў вёсцы Дубашы Валожынскага раёну Менскай вобласьці, нагадвае Радыё Свабода.

У 1975 годзе скончыў Беларускі дзяржаўны ўнівэрсытэт. 3 1980 году працаваў ў Інстытуце гісторыі Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі. Удзельнічаў у грамадзкім аб’яднаньні «Беларуская Майстроўня» (1979-1984).

Эдвард Зайкоўскі падчас раскопак на пачатку 1980-х

Кандыдат гістарычных навук (1985). Дасьледаваў помнікі нэаліту і бронзавага веку, паганскія вераваньні і першабытнае мастацтва на тэрыторыі Беларусі, старажытную кулінарыю.