Навумчык: «Трамп здае Украіну, а значыць і Беларусь, Пуціну»

Палітычны аглядальнік — пра трампаўскія «зьдзелкі»

— Трамп здае Украіну (а значыць і Беларусь) Пуціну, — піша Сяргей Навумчык. — Згода «ўлічваць інтарэсы Расеі», імпэрскага, па сутнасьці фашысцкага рэжыму Крамля — тоесна таму, як у 1938-м у Мюнхэне заходнія лідэры «улічылі інтарэсы» Германіі.

Палітыка Вашынгтону заўсёды была прарасейскай, у той ці іншай ступені, але папярэднія прэзыдэнты хаця б прытрымліваліся нейкіх нормаў, не перакрочвалі «чырвоныя рысы», не рабілі небясьпечныя заявы (ізноў паўтару, што ў палітыцы словы — гэта таксама справы).

Цяперашняя адміністрацыя ЗША і словамі, і справамі паказвае, што Пуціну можна — усё. Абы толькі не пераходзіў зону ўласных «інтарэсаў».

Але ён яе парушыць, не сумнявайцеся — як парушыў у свой час Гітлер, зрабіўшы высновы з мюнхэнскай «зьдзелкі».

Вынікі трампаўскіх «зьдзелак» — з улікам ядзернага фактару — могуць быць яшчэ больш катастрафічныя.

Оцените статью

1 2 3 4 5

Средний балл 5(103)