Конвейер репрессий. Сестра Марии Колесниковой рассказала последние новости от нее

Хроника политического преследования 24 апреля.

«Атрымліваем абрыўкі інфармацыі пра яе». Сястра Марыі Калеснікавай расказала апошнія навіны ад яе

Сястра Марыі Тацяна Хоміч расказала Свабодзе, што пасьля сустрэчы з бацькам у лістападзе, сям’і стала вядома, што Марыю Калесьнікаву перавялі ў 18-ы атрад у калёніі ў Гомлі і яна знаходзіцца сярод іншых зьняволеных жанчын. Паводле інфармацыі сям’і, у атрадзе няшмат або зусім няма палітзьняволеных.

– Гэта такі спэцыфічны атрад, дзе знаходзяцца жанчыны з больш цяжкімі парушэньнямі, — адзначыла Тацяна Хоміч.

Паводле слоў Тацяны, сямʼі вядома, што Марыя, як і раней, працягвае працаваць на швэйнай фабрыцы. Перадачы для яе па-ранейшаму не прымаюць. Таксама сямʼя ня можа рабіць ёй грашовыя пераводы ў калёнію, таму Марыя ня можа набыць нешта ў мясцовай краме, адзначыла сястра палітзьняволенай.

Таксама вядома, што ў яе стала крыху лепшае харчаваньне. Тацяна Хоміч нагадала, што калі Марыя знаходзілася ў ПКТ, яна вельмі схуднела.

Стан здароўя Марыі Калесьнікавай, вядома, пагоршыўся, адзначае Тацяна Хоміч, але ўсё ж перад сустрэчай з татам у лістападзе 2024 году ёй пачалі надаваць мэдыцынскую дапамогу і палепшылі харчаваньне, таму падчас сустрэчы яна адчувала ўжо сябе лепш.

– Цяпер мы атрымліваем толькі нейкія абрыўкі інфармацыі пра яе. Што яна знаходзіцца ў атрадзе, што працуе. На жаль, у нас няма камунікацыі — ні ліставаньня, ні званкоў, ні перадач, ні сустрэчаў. Гэта была такая аднаразовая акцыя — сустрэча ў лістападзе (Марыі Калесьнікавай з бацькам), — распавяла Тацяна Хоміч.

Сястра палітзьняволенай адзначыла, што цяпер наогул мала навінаў пра палітвязьняў, бо родныя палітвязьняў «вельмі баяцца дзяліцца інфармацыяй», што, на яе думку, зьвязана зь вялікай колькасьцю затрыманьняў.

Оцените статью

1 2 3 4 5

Средний балл 1.6(36)