4400 чалавек — гэта новыя асобы, якія ў розныя гады працавалі альбо і зараз працуюць у КДБ. Раней мы пра іх не ведалі — гэта інфармацыя з новай крыніцы.
«Кіберпартызаны»: «Няхай тыя, хто звяртаюцца ў КДБ, добра падумаюць, наколькі бяспечная іх прыватная інфармацыя»
Хакеры расказалі, як праверыць, хто з’яўляецца агентам.
«Кіберпартызанам» сталі вядомыя дадзеныя 4400 супрацоўнікаў КДБ і больш за 2000 грамадзян, якія кантактуюць з ведамствам.
Пацікавіліся, чым апошняя ўцечка адрозніваецца ад папярэдняй.
— У 2021 годзе мы даведаліся толькі пра некаторую частку КДБшнікаў, якую з часам размясцілі ў боце па дэанону супрацоўнікаў МУС і КДБ @facement_bot, — паведамілі «Кіберпартызаны» у экспрэс-каментары «Салідарнасці». — Але гэта былі не ўсе супрацоўнікі КДБ, якія ўвогуле ёсць, ці былі ў Беларусі.
Часам мы набываем доступ да новых крыніц, і зараз можам падзяліцца невялікай часткай дадзеных. Бо гэта таксама не ўсе.
Мы працягваем працу ў гэтым кірунку, і актыўна папаўняем свае базы дадзеных. Таму будзем вылучаць і новых асоб.
Адзначым, што да такога ўзроўню інфармацыі нават сярод «Кібераў» мае доступ абмежаванае кола людзей. Таму праца ідзе не хутка, але не спыняецца. Мы ўвесь час працуем супраць рэжыму Лукашэнкі.
— Ужо некалькі разоў вы атрымлівалі дадзеныя тысяч агентаў КДБ. Страшна падумаць, колькі іх можа быць наогул?
— Насамрэч у Беларусі даволі шмат аддзелаў КДБ. Звычайна чалавек пра гэта не задумваецца, але нават у некаторых раённых цэнтрах ёсць па некалькі аддзелаў КДБ. Інфармацыю пра іх цяжка знайсці.
Таксама ёсць структурныя элементы гэтай вялікай «КДБшнай машыны», якія ўвогуле непублічныя, напрыклад, розныя цэнтры сувязі, таемныя гаражы і г. д. Яшчэ ў 2021 годзе мы часткова публікавалі аб гэтым інфармацыю.
Кожны такі аб’ект мае сваіх супрацоўнікаў. Таму сапраўды іх вельмі шмат.
— Як карыстацца новымі дадзенымі?
— 4400 чалавек — гэта зліў штатных супрацоўнікаў КДБ. Праверыць іх можна праз бот @facement_bot. Там жа можна ўводзіць асабістыя дадзеныя (прозвішча, імя, імя па бацьку), тэлефон, альбо дасылаць фота любой асобы, а бот будзе выдаваць інфармацыю, ці з’яўляецца гэтая асоба штатным супрацоўнікам МУС ці КДБ.
Ёсць яшчэ спіс, у якім больш за 2 тысячы чалавек, якія не з’яўляюцца супрацоўнікамі КДБ, але ў розныя гады з гэтай структурай узаемадзейнічалі па сваіх пытаннях.
Гэта не абавязкова агенты, але сярод іх ёсць і даношчыкі. Улічвайце і тое, што спіс не ўключае цалкам усіх, хто супрацоўнічаў з КДБ. Гэта толькі частка.
Але крыніца дадзеных актыўная, і мы разлічваем карыстацца ёй далей. Таму няхай тыя, хто звяртаюцца ў КДБ, добра падумаюць, наколькі бяспечная іх прыватная інфармацыя.
Гэбэшнікі вам бяспеку не гарантуюць, асабліва калі вы знаходзіцеся па-за межамі Беларусі.
Мы ўжо публікавалі даносы з сайта КДБ, і зараз таксама маем дадзеныя тых, хто ўзаемадзейнічаў з гэтай структурай.
Читайте еще
Избранное