Ціханоўская: У бліжэйшыя тыдні можа быць вызваленая новая група палітзняволеных
Пра гэта распавяла Святлана Ціханоўская падчас брыфінгу ў Варшаве.
— Я размаўляла пару дзён таму са спецпасланнікам прэзідэнта Трампа па Беларусі Джонам Коўлам і магу сказаць, што мы аднолькава ацэньваем сітуацыю.
Спадар Коўл прыкладае вялікія намаганні, каб выцягнуць нашых людзей з турмаў і дамагчыся спынення рэпрэсій. І каб людзі мелі магчымасць застацца ў Беларусі.
Спадзяюся, што ў бліжэйшыя тыдні ў нас будуць добрыя навіны. Разам з праваабарончымі арганізацыямі мы падрыхтавалі неабходную інфраструктуру, каб прыняць палітвязняў у Польшчы і Літве і забяспечыць іх самым неабходным.
Читайте еще
Избранное