BYSOL павінен працягваць працаваць. Я прыкладу ўсе намаганні, каб каманда змагла без страт перажыць крызіс. Спадзяюся, гэта верне давер да арганізацыі ў беларусаў і міжнародных партнёраў.
Андрэй Стрыжак пакідае BYSOL
У панядзелак Андрэй Стрыжак паведаміў камандзе BYSOL, што пакідае арганізацыю, нягледзячы на ранейшае рашэнне дырэктарату пра шасцімесячны тэрмін супрацы ў якасці кансультанта.
У аўторак ён падпіша дакументы аб перадачы заснавальніцтва. Таксама арганізацыю чакаюць структурныя змены, паведамляе фонд салідарнасці.
«Я прыняў рашэнне цалкам спыніць супрацоўніцтва з фондам BYSOL, —напісаў Стрыжак. — Гэтае рашэнне далося мне нялёгка, але я разумею тую адказнасць, якую несу за лёс аднаго з ключавых праектаў па дапамозе палітзняволеным і іх сем’ям.
Арганізацыя ўжо пачала структурныя рэформы, і яны будуць даведзеныя да канца. BYSOL працуе далей».
Увесь склад цяперашняга дырэктарату раней абвясціў, што неўзабаве пакіне фонд. У камандзе ўжо створана працоўная група, якая ініцыюе змены ў статут і выпрацуе новы алгарытм абрання органу кіравання.
Чальцы арганізацыі, якія раней агучвалі свой намер пакінуць арганізацыю, атрымалі просьбу знайсці магчымасць перагледзець рашэнне ў сувязі з новымі абставінамі.
«Мы робім усё магчымае, каб гэтыя перамены не ўплывалі на дапамогу пацярпелым ад рэпрэсій і каб BYSOL заставаўся моцнай і эфектыўнай арганізацыяй. Спадзяёмся на вашу падтрымку і салідарнасць!» — гаворыцца ў звароце фонда.
Раней камісія правяла расследаванне ў сувязі з абвінавачваннямі топ-менеджэра арганізацыі ў харасменце. Паводле расследавання Андрэй Стрыжак адпраўляў паведамленні непажаданага характару і выкарыстоўваў службовае становішча. Некалькі жанчын атрымлівалі дапамогу ад BYSOL.
Оцените статью
1 2 3 4 5Читайте еще
Избранное